Scrambled Exif (вымаўляецца <i>egg</i>зіф) дапамагае вам выдаліць метаданыя з вашых выяў перад тым, як іх абагуліце.

Калі вам так хочацца.

Калі вы не хочаце, каб вялікія інтэрнет-кампаніі (ці нехта іншы) ведалі дзе вашы фота былі зроблены, не забывайце выдаліць метаданыя перад тым, як іх абагуліце.

Каб выдаліць метаданыя з выявы, проста абагульце яе як звычайна, і выбярыце <i>Scrambled Exif</i>. Праз момант дыялогавае акно абагулення з'явіцца зноў, і тады проста абагульце праз тую праграму, якую хацелі пачаткова.

Et voilà!

<b>Неабходныя дазволы Android:</b>

★ READ_EXTERNAL_STORAGE каб счытваць выявы, якія абагульваюцца.

<b>Зыходны код</b>

★ Гэтая праграма open source. Вы можаце паглядзець на код (і ўнесці свой уклад, калі хочаце) тут:

https://gitlab.com/juanitobananas/scrambled-exif

<b>Пераклады</b>

Калі ў вас ёсць жаданне дапамагчы з перакладам гэтай праграмы на вашу мову, вы можаце гэта зрабіць у двух праектах на transifex:
https://explore.transifex.com/juanitobananas/scrambled-exif/ і https://explore.transifex.com/juanitobananas/libcommon/.

<b>Розныя рэчы і факты</b>

Сцісла, Exif выкарыстоўваецца ў jpeg (фармат у якім ваша камера Android захоўвае фота). Даведацца больш пра Exif можна на Вікіпедыі.

★ Scrambled Exif таксама змяняе назвы файлаў (гэта можна адключыць).

★ Калі ласка, не разлічвайце, што даныя будуць заўсёды выдалены. Scrambled Exif добра выконвае працу, але можа і не справіцца. Лепей двойчы праверыць перад абагульваннем.

★ Праграма насамрэч не <i>разбоўтвае</i> (анг. scramble) даныя Exif, а выдаляе іх. Таму назва хутчэй дурная, але мне падабаецца. Значок таксама не ўяўляе сабой яечні, таму ён таксама дурны, але мне ён падабаецца. А яшчэ я вялікі аматар яек. Атрымліваецца, што праграма не толькі мае дурную назву і гэтаксама дурны значок, гэта яшчэ мой (не дурны) знак пашаны да яек. Асабліва <i>смажаных яек</i>, бо іх я люблю найбольш.

Прыемнага абагульвання выяў!